У Беларусі адмяняюцца нормы водпуску лекаў



Нормы продажу лекавых прэпаратаў плануецца захаваць толькі для спіртазмяшчальных настоек і перманганата калія, паведаміла сёння начальнік упраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Беларусі Людміла Равуцкая падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

„З пераліку (безрэцэптурных лекаў. – заўвага. БЕЛТА) сыходзіць норма водпуску. На працягу пяці гадоў яна дзейнічала, – у рукі адпускаліся не больш за дзве ўпакоўкі лекавых сродкаў. Мы абмеркавалі і вырашылі, што гэтая норма не эфектыўная і неапраўданая. Яна застанецца толькі для некаторых пазіцый – настоек спіртазмяшчальных і перманганата калія „, – адзначыла Людміла Равуцкая.

Паводле яе слоў, 16 чэрвеня скончылася грамадскае абмеркаванне пераліку. „Усе прапановы, якія паступілі, мы разгледзелі і абагульнілі. Сёння-заўтра адбудзецца нарада, на якой будзе падведзены вынік. І дакумент адправіцца на юрыдычную экспертызу ў Мінюст”, – распавяла яна.

Фота БелТА