Як разганяюць пратэстныя акцыі ў Менску і Маскве?



Сілавыя структуры Расеі на несанкцыянаваным шэсьці 12 чэрвеня абыходзіліся з журналістамі і назіральнікамі ў цэлым больш мякка, чым гэта робіцца ў Беларусі. Гэта адзначае назіральніца ад Праваабарончага цэнтра “Вясна” Наста Васільчук. Больш жорсткімі былі шэраговыя супрацоўнікі Расгвардыі. Хоць і тыя і другія выканалі б усе загады.

Затрыманні падчас расейскай акцыі былі такімі ж масавымі, як на Дзень Волі ў Беларусі.

– Калі ёсць загад, Расгвардыя адцясняе ўсіх без розніцы – ці ты журналіст, ці ты назіральнік. Але калі б мы сябе паводзілі так, напрыклад, на менскай акцыі, мы б  усе паехалі ў аўтазаку.  

Паводле Насты Васільчук, зараз вядзецца вельмі важная праца па стварэнні інстытута назіральнікаў у постсавецкіх краінах:

– Зараз у працэсе стварэння міжнародная сетка назіральнікаў, якая будзе аб’ядноўваць назіральнікаў з Беларусі, Украіны, Расеі. Магчыма будзе створана агульная метадалогія назірання.

Гэта будзе больш высокі ровень назірання і больш прызнаны міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі.

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.