Расейскі бізнесовец купіў шэсць купюр з „Пагоняй” за 5,2 тыс даляраў
Расейскі бізнесовец Павел Падкарытаў выкупіў у антыквара купюры 1993 года з выявай «Пагоні», якія так і не патрапілі ў абарачэнне. Сэт стане адным з экспанатаў музея беларускай шляхты, які мецэнат плануе адкрыць у набытай ім за 120 тысяч даляраў сядзібе ў Ваўкавыскім раёне.
Унікальныя беларускія банкноты 1993 года, якія так і не выйшлі ў абарачэнне, надрукавалі ў Германіі – на замену «зайчыкаў», якімі тады разлічваліся беларусы.
З сярэдзіны 1993 года СМІ актыўна пісалі пра тое, што ў сховішча Нацбанка завезлі новыя грошы. У верасні 1994 года тагачасны старшыня праўлення Станіслаў Багданкевіч пацвердзіў, што грошы сапраўды ляжаць у падвалах, але калі іх пусцяць у абарот, не паведамлялася. Пакуль улады чакалі стабільнай інфляцыі, у краіне змяніўся герб і сьцяг, так што грошы перасталі быць актуальнымі.
У мінулым годзе на амерыканскім аўкцыёне Stack’s Bowers Galleries выставілі камплект банкнот 1993 года. Стартавы кошт шасці купюр быў 6000 даляраў. Тады жадаючых набыць рэдкі лот не знайшлося.
Паводле tut.by