Справа 1932 г. “Хлопцы з лесу”
Савецкая ўлада заўсёды ставілася да савецкіх людзей, як да расходнага матэрыялу. Індустрыялізацыя, калектывізацыя, перамога ў лакальных канфліктах і ў глабальных вайсковых кампаніях, стварэнне атамнай зброі, засваенне Поўначы і Далёкага Усходу – усё гэта вымагала міліёнаў чалавечых жыццяў, якія ніхто не шкадаваў. Дый большасць савецкіх грамадзянаў з радасцю паміралі за самыя бязглуздыя ідэі Крамля.
Знаходзіліся, аднак, і тыя, хто не жадаў быць расходным матэрыялам…
1932 год выдаўся для сялянаў крытычным. Калектывізацыя, якая аднолькава жорстка праводзілася і ў Беларусі, і ва Украіне, паставіла вяскоўцаў перад выбарам: ці задарма аддаць усё сваё майно савецкай уладзе і стаць бяспраўнымі прыгоннымі ў калгасах, ці са зброяй у руках бараніць нажытае крывавым мазалём.
Не стала выключэннем і ўкраінска-беларускае сумежжа…
ИЗ СПЕЦДОНЕСЕНИЙ ОГПУ О ПОЛИТБАНДАХ В ЧЕРНИГОВСКОЙ ОБЛ.
(…)
В ночь на 17 апреля 1932 г. выстрелом из огнестрельного оружия был ранен в ногу председатель села Безугловка Сновского района Тищенко Илья Иванович, который пытался задержать стоявших на улице бандитов Чирака Давида и Маклюка Ивана, после чего они скрылись.
(…)
В начале мая месяца 1932 г. бандит Маклюк Иван и еще двое неустановленных следствием бандитов подожгли отделение милиции в г. Сновске. Поджог был совершен ночью, когда в здании милиции никого не было. Пожар удалось потушить, но обгорели стены
(…)
Весной 1932 г. вышеуказанная банд. группировка, явившись ночью во двор гражданина с. Безугловка Удода Никиты Ефимовича, обстреляла его помещение, произведя несколько выстрелов по окнам квартиры, пытаясь убить его за то, что он, как активист, принимал участие в бригадах Сельсовета по конфискациях у кулаков коров, предназначенных в мясозаготовку по твердым заданиям
(…)
На практыцы “канфіскацыі”, пра якія згадваюцца ў спецданясенні ГПУ, былі беспардоннымі рабаваннямі сялянаў. Прытым у “кулакі” запісвалі практычна ўсіх, у каго была нягеглая гаспадарка.
Вось як сама савецкая ўлада схарэктырызавала маёмасны стан Давіда Чырака, пра якога згадваецца ў тым спецданясенні:
ИЗ СПРАВКИ БЕЗУГЛОВСКОГО СЕЛЬСОВЕТА
Чирак Давыд Давыдович, 22 лет, имеет 1 дом, 1 гумно, хлев, 1 корову, 1 лошадь, 4 га земли. Подлежит раскулачиванию как эксплуататорский элемент (…)
Сяляне, у якіх савецкая ўлада адбірала маёмасць, асуджаліся разам з семьямі на галодную смерць. Немалая частка тых сялянаў мела баявы досвед – у тым ліку ў Чырвонай арміі і ў “чырвоным партызанстве”. І ў рэдкім вясковым доме пад страхою не захоўваўваліся наган ці абрэз, прыхаваныя “на ўсялякі выпадак” яшчэ з часоў Грамадзянскай вайны…
…Івану Маклаку, які па дакументах ГПУ праходзіць як галоўны тэрарыст вёскі Бязуглаўка, у 1932 годзе было ўсяго 21 год, і быў ён не надта багацейшым за свайго сябру Давіда Чырака. Мясцовы старшыня Цішчанка, які паходзіў з мясцовай галоты, меў да Маклака класавую нянавісць: спярша беспадстаўна абвінаваціў яго ў крадзяжы, а потым і ўвогуле паабяцаў зжыць са свету…
ИЗ СПЕЦДОНЕСЕНИЙ ОГПУ О ПОЛИТБАНДАХ В ЧЕРНИГОВСКОЙ ОБЛ
(…)
В начале лета трое бандитов, среди которых был Иван Маклюк, обстреляли подводу, на которой ехали милиционеры из Городни в Безугловку
(…)
В конце июня двое бандитов из кулацкого элемента, возглавляемых Маклюком, обстреляли вечером комсомольцев на окраине села Безугловка
(…)
Неўзабаве Маклак і Чырак далучыліся да паўстанцкага атраду Фёдара Піўня. Але Півень, якога па мясцовай традыцыі абвесцілі “атаманам”, таксама не меў стратэгічнага плана. Дзеі антысавецкіх партызанаў ва ўкраінска-беларускім сумежжы былі спантаннымі.
Савецкая ўлада адразу спрабавала нейтралізаваць інсургентаў, але тыя ўдала пазбягалі сутычак на адкрытай прасторы, а веданне мясцовых лясоў і балотаў давалі дадатковыя шанцы на ратаванне. Дый міліцыянты і нават агенты ГПУ, якія паходзілі са Сноўскага раёна, іншым разам папярэджвалі сваякоў паўстанцаў пра аблавы…
І тады на дапамогу чарнігаўскім таварышам выклікалі праваахоўнікаў з братняй Савецкай Беларусі.
ИЗ СПЕЦООБЩЕНИЯ СЕКРЕТАРЯ ГОРОДНЯНСКОГО РАЙКОМА КПБ (у) ФЕДОРЧЕНКО ИНФОРМСЕКТОРУ ЦК КПБ (у)
Совершенно секретно
- 08. на ликвидацию банды прибыл отряд под командованием комвзвода школы ГПУ г. Гомеля тов. Таратина, совместно с резервом раймилиции количеством в 85 человек. Отряд направлен к месту расположения банды
(…)
Намаганні гомельскіх чэкістаў і міліцыянтаў зноў выявіліся марнымі. Маклака затрымалі толькі напачатку снежня 1932 года пасля перастрэлкі. Чырак быў затрыманы крыху раней. І толькі на допытах высвятлілася, што “хлопцы з лесу” падчас аблаў удала перахоўваўся ў суседнім Гомелі, дзе ў іх напэўна было багата сяброў і аднадумцаў…
ИЗ ПРОТОКОЛА ДОПРОСА ЧИРАКА ДАВЫДА ДАВЫДОВИЧА
1932 г. июля месяца 20 дня
(…)
Будучи допрошенным по существу дела, обвиняемый показал следующее: (…) во избежании преследования со стороны власти, я поехал на заработки. Сначала устроился на работу в г. Гомель при бирже труда, а потом узнал, что есть работа на Добрушских торфоразработках, куда из Гомеля поехал и поступил на работу (…)
Следчая справа не дае суцэльнай карціны дзейнасці паўстанцаў у сумежжы, але сам факт супраціву калгаснаму будаўніцтву моцна напалохаў савецкую ўладу. А таму суда ў агульнапрынятым сэнсе не было: і Маклака, і іншых затрыманых судзіла так званая “тройка” – пазасудовы орган, які не прадугледжваў ані публічнасці, ані адваката, ані іншых перажыткаў буржуазнага суда.
ВЫПИСКА ИЗ ПРОТОКОЛА № 24/456
судебной тройки при коллегии ГПУ УССР от 15. 02. 1933 г.
СЛУШАЛИ: дело № 167/34567 Черниговского облотдела ГПУ
ПОСТАНОВИЛИ: Маклака Ивана Остаповича – расстрелять, Семеняка Марка Яковлевича заключить в концлагерь сроком на пять лет
(…)
Пра антысавецкую партызанскую барацьбу супраць калектывізацыі ва ўкраінска-беларускім сумежжы вядома пераважна з украінскіх крыніцаў. Што адбывалася па другі бок мяжы паміж тагачаснымі УССР і БССР, пакуль невядома; архівы беларускіх спецслужбаў усё яшчэ закрыты для вывучэння. Але ж, абапіраючыся толькі на дадзеныя ўкраінскіх архіваў, можна меркаваць, што антысавецкай партызанкі ў Беларусі было ніяк не менш, чым ва Украіне.
* * *
У наступнай перадачы я пазнаёмлю вас з метадычным даведнікам “Беларускі буржуазны нацыяналізм”, выдадзеным КГБ СССР для сваіх супрацоўнікаў.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Беларускае Радыё Рацыя дзякуе Архіву СБ Украіны ў Чарнігаўскай вобласці за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу ОФ-8754”