Роварныя шляхі Гародні (частка 2)



А цяпер звернем увагу на бяспеку руху раварыстаў у вузкіх местах. Прааналізуем, якія бяспечныя магчымасці, альбо антымагчымасці мае звыклы раварыст у Гародні.

Віядукі і масты —гэта вузкія месцы, якія маюць быць роўнымі для пешаходаў, аўтамабіляў, ровараў.

Ці роўныя масты праз Нёман? Самы малады цэнтральны (у мінулым – Аляксееўскі) мост мае каля двух дзясяткаў кабельных люкаў, якія ўтрымліваюць нездавальняючае пакрыццё. Значная частка іх па самым цэнтры сцяжыны, што ў выніку памяншае хуткасць раварыста. Аб’езды такіх люкаў створаць большую небяспеку сутыкнення з пешаходамі, якія ў сырое надвор’е хіляцца да поручаў, каб ня быць апырсканымі аўтамабілямі.

Таксама і Пышкоўскі, так званы Новы мост, на якім, нібы пасля бамбёжкі:

Ёсць праўда адзін мост праз Нёман, які мае прывілей ў пакрыцці — гэта аб’язны мост дарогі М6, што ідзе на Брузгі.

Віядукі праз чыгунку выглядаюць таксама непрезентабельна і небяспечна для руху раварыстаў: ямы, разбітыя швы, няроўныя паверхні, а збоку яшчэ ахоўныя трубы.

Гэта той віядук, што на праспекце Касманаўтаў:

 

На вуліцы Перамогі:

Наступны выпуск будзе прысвечаны абсталяваным роварным сьцежкам, якія могуць стаць узорам для разьвіцця роварнай інфраструктуры. Як, напрыклад, у Альшанцы новым, паўднёвым микрараёне Гародні.

Для параўнання тры здымкі: так выглядае роварная інфраструктура ў Румыніі, дзе роварны рух менш папулярны, чым у нас.

працяг будзе…

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня