Чаго хоча жанчына? Версія беларускіх СМІ



“Чаго хоча жанчына? Версія беларускіх СМІ”. Такое пытанне вырашаем на нашай прэс-дыскусіі ў чарговым выпуску праекта “Месца для прэсы”. Думкі жанчын трансляюць медыя і менавіта мы ведаем, што жанчынам прапанаваць. Ці гэта сапраўды так? Некаторыя артыкулы пра жанчын і для жанчын аналізуем з журналісткай, гендарнай даследніцай Ганнай Шадрынай. Яшчэ адна тэма – “Адэса пасля трагічных падзеяў 2 траўня ў мясцовым доме прафсаюзаў”. Гутарым пра гэта з госцем – журналісткай Юліяй Сушчанкай. Традыцыйныя навіны прафесійнай супольнасці ды фельетон Ірыны Лапцік.