„Men’s Fest 2014” у Берасці
18 кастрычніка ў Берасці, у клубе “СФЕРА”, пройдзе пяты музычны фестываль „Men’s Fest 2014”, удзельнікамі якога будуць «Крамбамбуля», «Nizkiz», «Nagual», «Re1ikt», «Navi» і «Jungle X-mas».
Адмыслова арганізаваны аўтобусны тур Менск-Берасце-Менск, кошт якога 350 000 руб. (праезд у аўтобусе, білет на канцэрт, пры наяўнасці жадаючых – аглядная экскурсія па Берасці і Берасцейскай крэпасці).
План тура:
- Выезд з Менска 18 кастрычніка ў 7.00.
- Па прыбыцці – наведанне Берасцейскай крэпасці, пасля чаго аўтобус едзе да клуба, дзе і чакае ўсіх да заканчэння мерапрыемства. Будзеце мець вольны час, для жадаючых за асобную плату можна ўзяць экскурсавода.
- Вечарам – фестываль. Па заканчэнні збіраемся ў аўтобусе і да раніцы прыязджаем у Менск.
Усім удзельнікам тура гарантаваны вясёлы настрой і добрая кампанія аднадумцаў:)
Апроч таго, чакаецца шмат конкурсаў і віктарынаў на веданне гісторыі Беларусі, Берасця, беларускага рок-н-рола і беларускай мовы.
Пачатак у 17.00. Кошт квіткоў складзе ад 100 000 да 150 000 рублёў.
Для замовы месцаў неабходна напісаць заяўку з паметкай «Брэст 18.10» на [email protected]
Некаторыя песні вядомых гуртоў можаце пачуць ужо цяпер:
Беларускае Радыё Рацыя