Крама замест аптэкі
Замест аптэкі чарговую краму атрымаюць жыхары вуліцы Рабцава ў Берасці. Такі адказ з гарадскога выканаўчага камітэту атрымала былы кандыдат у дэпутаты ў мясцовыя Саветы ад партыі левых Справядлівы свет Людміла Дзенісенка.
Грамадзяне папрасілі адкрыць у іх мікрараёне аптэку, паколькі бліжэйшая – знаходзіцца толькі ў цэнтры горада, – распавяла палітык:
– Хацелі аптэку, атрымалі – краму. Я задаю пытанне: Беларусь – гэта сацыяльна арыентаваная дзряжава? Калі грамадзяне звяртаюцца з просьбай адчыніць аптэку, то чаму тады адчыняецца крама? Па-моему, па колькасці крамаў мы і так займаем адно з першых месцаў у Еўропе. Людзі не атрымалі тое, што прасілі.
Жыхары вуліцы Рабцава прасілі адкрыць аптэку ў памяшканні аднаго з жылых дамоў. Прадстаўнікі ўлады спаслаліся на недахоп грошай у гарадскім бюджэце і на нерэнтабельнасць такога аб’екту.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце