Вызначыліся супернікі зборнай Беларусі на ЧЕ па гандболе



23 чэрвеня ў выніку лёсавання вызначыліся супернікі зборнай Беларусі ў фінальнай частцы чэмпіянату Еўропы па гандболе. Беларусь трапіла ў квартэт „B” і згуляе на папярэдняй стадыі ў харвацкім горадзе Порэч.

Поўны склад групаў пасля лёсавання такі:

Група „А” (Спліт): Харватыя, Швецыя, Сербія, Ісляндыя. 

Група „В” (Порэч): Францыя, Беларусь, Нарвегія, Аўстрыя. 

Група „С” (Заграб): Германія, Македонія, Чарнагорыя, Славенія. 

Група „D” (Вараждзін): Іспанія, Данія, Чэхія, Венгрыя.

У асноўны раўнд кантынентальнага першынства з кожнай кампаніі выйдуць па тры лепшыя дружыны, якія працягнуць змаганне далей.

Беларускае Радыё Рацыя