15 год споўнілася з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі
Віцебская дыяцэзія лічыцца самай маладой у Беларусі, там працуе самы малады біскуп – Алег Буткевіч і пры ёй існуе самая маладая каталіцкая газета ў Беларусі – “Каталіцкі веснік”. Як кажа прэс-сакратар Віцебскай дыяцэзіі Віктар Місевіч, дыяцэзія налічвае 137 парафій і 12 дэканатаў, адметная яна сваімі санктуарыямі ў Браславе, Шуміліне і Росіцы. А свецкія СМІ называюць яшчэ адну адметнасць:
– У свецкіх СМІ часта праскоквае такая фраза, такое меркаванне, што ў Віцебскай дыяцэзіі вельмі шмат увагі надаецца менавіта беларускай мове. І я думаю, што гэта праўда.
Віцебская дыяцэзія вядомая яшчэ і тым, што на яе тэрыторыі, у Глыбокім, праходзіць міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат». З Віцебскай дыяцэзіі паходзіць беларускі грэка-каталіцкі біскуп Часлаў Сіповіч ды ксёндз Аляксандр Амяльчэня – кіраўнік беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя
Фота tut.by