У Пакістане згарэлі 123 чалавекі
Як мінімум 123 чалавекі загінулі, яшчэ каля 40 пацярпелі ў выніку загарання нафтавай цыстэрны ў горадзе Бахавалпур (правінцыя Пенджаб) у Пакістане. Пра гэта ў нядзелю, 25 чэрвеня, паведаміў тэлеканал Geo TV.
Адзначаецца, што бальшыня пацярпелых шпіталізавана з апёкамі 70 працэнтаў цела. Таму напэўна колькасць смяротных зыходаў павялічыцца.
Паводле сведак відавочцаў, прычынай пажару маглі стаць непатушаныя цыгарэты мясцовых жыхароў, якія сабраліся калі перакуліўшайся цыстэрны, каб сабраць гаручую вадкасць, што з яе вылілася.
Беларускае Радыё Рацыя