У Беластоку сустрэліся польскія і беларускія філатэлісты
У Беластоку адбылася міжнародная сустрэча філатэлістаў.
На спаткане ў Беластоцкі цэнтр няўрадавых арганізацый завіталі збіральнікі марак з Гародні, Берасця, Любліна, а таксама мясцовыя філатэлісты з Беластока.
Кожны прыйшоўшы мог пабачыць прывезеныя калекцыі і зборы паштовых марак і паштовак, а таксама розных гістарычных паштовых адпраўленняў.
Пра сустрэчу распавядае кіраўнік Беластоцкага аддзялення Польскага саюза філатэлістаў Марцін Купрыцюк:
– Запрашаем кожныя 3-4 месяцы нашых сяброў з Беларусі да ўдзелу ў нашых сустрэчах беластоцкіх філатэлістаў. Сустрэча мае на мэце паглыбленне супрацоўніцтва, абмен досведам ды маркамі.
Падзяліцца ведамі прыехаў прадстаўнік Польскай акадэміі філатэліі Анджэй Бараноўскі:
– Я прыехаў у Беласток, каб прачытаць кароткі рэферат пра пошту ў генеральным губернатарстве. Што праўда гэта тэма не з’яўляецца маім асноўным зацікаўленнем, бо я цікаўлюся гісторыяй менавіта польскай пошты ад найдаўнейшых часоў да сёння. Тым не менш, мне было прыемна прачытаць гэты кароткі рэферат.
Апроч новых ведаў па філатэліі некалькі беларускіх і польскіх філатэлістаў атрымалі ганаровыя адзнакі Польскага саюза філатэлістаў за заслугі перад польскай філатэліяй.
Беларускае Радыё Рацыя