У Кіеве ўзарвалі аўтамабіль кіраўніка спецназа ГРУ (абноўлена)
Раніцай 27 чэрвеня ў Кіеве выбухнуў аўтамабіль.
У выніку інцыдэнту загінуў кіраўнік спецназу Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Мінабароны. Украіны Максім Шапавал. Выбух кваліфікаваны як тэрарыстычны акт.
Украінскі палітычны эксперт Яўген Магда мяркуе, што кіеўскі тэракт – гэта адгалосак гібрыднай расейска-украінскай вайны.
– Гэта насамперш тое, што называецца «іміджавы ўдар», бо такая смерць высокапастаўленага афіцэра выведкі – гэта ўдар па іміджы краіны. Але відавочна, што гэта не адзіны афіцэр выведкі, і я думаю, што Украіна зможа замяніць гэтага чалавека, хоць вядома, страта даволі цяжкая.
У выніку тэракту пацярпелі таксама двое мінакоў, якія атрымалі аскепкавыя раненні. Яны знаходзяцца ў шпіталі, паводле медыкаў пагрозы іх жыццю – няма. Забойства кіраўніка спецназаўцаў Галоўнага ўпраўлення выведкі будзе расследаваць Галоўная вайсковая пракуратура Украіны.
Беларускае Радыё Рацыя