Справа 1957 г. “Беларускі буржуазны нацыяналізм вачыма КГБ СССР, частка 2”
Беларускі нацыяналізм аплёўваўся савецкімі ідэолагамі з першых гадоў існавання савецкай улады. Для яго кампраметацыі выкарыстоўвалі і ператоркванне цытат дзеячоў нацыянальнага руху, і вытанчаныя падробкі, і прымітыўныя фальсіфікацыі.
У мінулай перадачы мы знаёміліся з першымі раздзеламі дапаможніка “Беларускі буржуазны нацыяналізм”, выдадзенага рэдакцыйна-выдавецкім аддзелам Вышэйшай Школай КГБ СССР. Нават культурніцкія беларускія ініцыятывы пачатку ХХ стагоддзя характэрызуюцца ў тым дапаможніку як “антынародныя”, а вызвольны рух вытлумачваецца выключна “змовай імперыялістаў”.
Падзеі, якія тычацца беларускага нацыянальнага руху часоў Другой сусветнай вайны і пасляваенных гадоў, пададзеныя ў той брашуры, цікавыя не толькі з пункту сістэмных фальсіфікацый гісторыі, але і як практычны дапаможнік па аналізу агентурна-аператыўнай працы КГБ СССР.
Паводле дапаможніка “Беларускі буржуазны нацыяналізм”, пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР беларускія нацыяналісты акрыялі зноў. Праўда, дапаможнік не адказвае на пытанне, якое міжволі ўзнікае пасля прачытання першых раздзелаў: “калі нацыяналістычныя цэнтры былі цалкам разгромленыя НКВД, то адкуль тыя нацыяналісты ў 1939 годзе ўзяліся?”
Магчыма, чэкісты ліквідавалі не ўсіх беларускіх буржуазных нацыяналістаў і яны памнажыліся вегетатыўным спосабам, а, магчыма, іх нават выводзілі ў нейкім падпольным інкубатары…
ИЗ РАЗДЕЛА «ПОДРЫВНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ БЕЛОРУССКОГО АНТИСОВЕТСКОГО БУРЖУАЗНО-НАЦИОНАЛИСТИЧЕСКОГО ПОДПОЛЬЯ В ПЕРИОД 1920-1945 ГОДОВ»
(…)
После воссоединения Западной Белоруссии с БССР (…) белорусские буржуазные националисты и стоявшие за их спиной иностранные разведки пытались активизировать свою подрывную деятельность. Многие главари националистов в период установления советской власти в Западной Белоруссии бежали за границу, в частности в Чехословакию и Германию, откуда направляли антисоветскую работу оставшегося на территории СССР националистического подполья. Немецко-фашистская разведка не жалела средств на создание организаций белорусских буржуазных националистов и на активизацию их вражеской деятельности, намереваясь использовать их при вооруженном нападении на Советский Союз (…)
Відаць, гітлераўская выведка не дарма ўкладала сродкі ў антысавецкае падполле ў Беларусі – бо адкуль тых нацыяналістаў столькі ўзялося?
«Белорусская народная самапомощь» создана в октябре 1941 года. Рекламировалась немецко-фашистскими захватчиками как организация, преследующая будто бы культурно-просветительские цели, цели «возрождения белорусской национальной культуры». В «главный совет БНС» входили главари белорусских националистов Годлевский, Адамович, Кандыбович и другие (…)
Следствием установлено, что большинство главарей «Белорусской народной самопомощи» являлись агентами германской разведки.
“Агентам нямецкай выведкі”, безумоўна, быў і згаданы ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, расстраляны гітлераўцамі ў 1942 годзе, і кіраўнік Пастаўшчыны Адам Дасюкевіч, расстраляны імі ж за спробу ўратаваць мірнае насельніцтва, і кіраўнік Вілейшчыны Пётра Радзевіч, спалены нацыстамі жыўцом, і прафесар Станіслаў Любіч-Маеўскі, які праз сакратарыят беларускіх школ супрацоўнічаў з тым жа Адамовічам і быў расстраляны нацыстамі яшчэ ў 1941 годзе…
Пра беларускае антынацысцкае і антысавецкае падполле, адным з кіраўнікоў каторага акурат і быў Вінцэнт Гадлеўскі, у савецкім КГБ напэўна добра ведалі. Але падполле гэтае не ўпісвалася ў канцэпцыю “усенароднай барацьбы, кіруемай Камуністычнай партыяй”, а таму ўсе яго ўдзельнікі былі агулам запісаныя ў “агенты нямецкай выведкі”.
Дапаможнік падае падрабязны пералік беларускіх структур, дазволеных немцамі пад акупацыяй, ад “Саюза беларускай моладзі” да “Беларускага аб’яднання”, але не тлумачыць: а чаму, уласна кажучы, у гэтыя структуры пайшло так багата беларусаў? Чаму людзі, якія перажылі калектывізацыю, дэпартацыі і савецкія рэпрэсіі, павінны былі тую савецкую ўладу бараніць? Але ж ад 1939 года Трэці Рэйх быў хаўруснікам СССР. Пра СС, Дахаў і Халакост савецкія газеты не пісалі. Затое кіламетровыя чэргі з перадачамі сваякам шнураваліся да вязніц НКВД у кожным беларускім горадзе, і былі бачныя ўсім.
Як не садзілі чэкісты тых недабітых “фашысцкіх прыхвастняў” пасля вайны, але яны зноў паднялі галовы. У кагэбэшным дапаможніку падаюцца шматлікія прыклады масавага антысавецкага беларускага супраціву.
ИЗ РАЗДЕЛА «ПОДРЫВНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ БЕЛОРУССКОГО АНТИСОВЕТСКОГО НАЦИОНАЛИСТИЧЕСКОГО ПОДПОЛЬЯ В ПОСЛЕВОЕННЫЙ ПЕРИОД».
(…)
Так, в 1950 году в бывшей Барановической области была вскрыта и ликвидирована белорусская антисоветская националистическая организация «Союз борьбы за освобождение Белоруссии» и ее террористическая банда (…)
(…)
В 1951 году в Молодеченской области органами государственной безопасности была ликвидирована подпольная белорусская националистическая организация «Союз общественного дела» («Саюз супольнай працы»), созданная в 1949 году с целью ведения борьбы против Советской власти за создание белорусского буржуазного государства (…)
(…)
В середине 1947 года органами государственной безопасности ликвидирована на территории БССР антисоветская организация “Союз освобождения Белоруссии” (…)
(…)
В бывшей Полоцкой области по агентурному делу “Неизвестные” разрабатывалась бандгруппа “Белусь” (…)
(…)
В местах размещения лагерей одной механизированной дивизии Белорусского военного округа систематически появлялись листовки, содержащие злобную клевету на руководителей Коммунистической партии и Советского правительства (…)
Практычна ўсе нацыяналістычныя арганізацыі ў Беларусі пасляваеннага часу былі разгромленыя дзякуючы завербаванай чэкістамі агентуры. Але і тут у гэбістаў здараліся прыкрыя памылкі…
Для разработки белорусских националистов, кроме веробовки агентов из среды советских граждан на патриотической основе, приобретается агентура из числа самих националистов. Однако при этом надо учитывать, что агент, завербованный из числа самих националистов, как правило, работает честно только в том случае, если он откровенно рассказал о всех своих преступных делах, выдал сообщников (…) и тем самым отрезал себе путь к дальнейшей антисоветской деятельности, связал свою дальнейшую судьбу с органами государственной безопасности.
Если такой агент не будет достаточно закреплен (…) то он может в силу своих антисоветских, националистических убеждений стать на путь двурушничества, предательства.
Так, например, случилось с агентом «Восковниковым» –– участником антисоветского подполья, завербованным в качестве агента (…) Вследствие того, что «Восковников» не был достаточно изучен и закреплен, он сразу после вербовки сообщил некоторым участникам организации, что завербован чекистскими органами (…). Хорошо, что среди лиц, которым он рассказал об этом, оказался агент государственной безопасности (…) «Восковников» был арестован (…) На вопрос следователя, что послужило причиной его расшифровки перед участниками подполья, он ответил, что не пожелал выдавать «своих людей» (…)
Заключная частка кагэбэшнага дапаможніка – узнёслы гімн Камуністычнай партыі і органам Дзяржаўнай бяспекі.
ИЗ РАЗДЕЛА «ЗАКЛЮЧЕНИЕ»
(…)
Оперативные работники, проникнутые чувством ответственности за порученное им (…) дело укрепления государственной безопасности нашей Родины, должны приложить все усилия к тому, чтобы (…) успешно выполнять все стоящие перед ними общественные задачи по разоблачению и пресечению враждебной деятельности белорусских буржуазных националистов.
(…)
Провал попыток белорусских националистов отторгнуть Белоруссию от СССР (…) объясняется прежде всего победой ленинской национальной политики КПСС (…)
У 1991 годзе Беларусь, насуперак прагнозам КГБ СССР, атрымала незалежнасць. Што пераканаўча сведчыць пра перамогу ідэй беларускіх буржуазных нацыяналістаў над ленінскай нацыянальнай палітыкай.
* * *
У наступнай перадачы я раскажу, прадстаўнікі якой прафесіі пасля вайны мелі найбольшыя шанцы быць арыштаванымі органамі савецкай Дзяржбяспекі.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральны Галіновы Архіў СБУ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 542.