Святлана Алексіевіч выступіла ў Еўрапарламенце



Беларуская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры Святлана Алексіевіч выступіла 27 чэрвеня ў Еўрапарламенце перад кіроўнай Еўрапейскай народнай партыяй.

Алексіевіч расказвала, што камунізм ня мёртвы, а канец «чырвонага чалавека» быў толькі марай і рамантычнай ідэяй 1990-х. Жаданне развітацца з камунізмам, кажа яна, было ў элітаў, у простага люду ж была настальгія, і сёння, лічыць Алексіевіч, Беларусь не гатовая да рэвалюцыі, адзначыўшы што і яна сама не прыхільнік рэвалюцыі, а эвалюцыі

— Я не веру ў тое, што беларускі народ гатовы да рэвалюцыі. Ніхто не пераканае мяне, што ён гатовы да рэвалюцыі. Таму, трэба настройвацца на асветніцтва, на эвалюцыю, на доўгі шлях.

У той жа дзень у Еўрапарламенце выступалі праваабаронца Алесь Бяляцкі, дэпутаткі Анна Канапацкая і Алена Анісім, а таксама палітыкі Віталь Рымашэўскі і Анатоль Лябедзька.