Самы стары беларускі вакзал – у Парэччы
Самы стары вакзал, які захаваўся ў Беларусі, знаходзіцца ў вёсцы Парэчча, што недалёка ад беларуска-літоўскай мяжы. Пабудаваны больш за 150 гадоў таму ў часы стварэння чыгункі Варшава-Санкт-Пецярбург ён да сённяшняга часу здзіўляе сваёй прыгажосцю і архітэктурнымі формамі.
Двухпавярховы будынак выконвае тыя ж функцыі, што і раней. На першым паверсе знаходзяцца касы і зала чакання, а на другім – службовыя памяшканні, распавядае гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч:
– З Парэчча і Гародні ў снежні 1862 года прайшла першая ў Беларусі чыгунка – кавалак Санкт-Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі. Прычым станцыя Парэчча лічылася вышэйшай па класу станцыяй, чым Гародня. Казалі ў тыя часы, што гэта было звязана з тым, што будавалі дарогу французскія інжынеры многія з якіх былі палякамі. Яны нібы спецыяльна так рабілі, каб заблытаць царскія войскі.
За “польскім часам” вакзал быў перасадачнай станцыяй для людзей, якія ехалі адпачываць у літоўскія Друскенікі. Жыхары Парэчча і Гародні спадзяюцца, што чыгуначная лінія разабраная літоўцамі 20 год таму адновіцца і вакзал стане цікавым месцам для турыстаў.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя