Ірэна Лазовік „Калі толькі час дазваляў, архіепіскап наведваў роднае Падляшша”



28 чэрвеня пасля цяжкай хваробы памёр Архіепіскап Лодзінскі і Познаньскі Сіман.

Архіепіскап нарадзіўся 12 жніўня 1936 года ў падляшскай вёсцы Гушчэвіна. Быў вучням педагагічнага ліцэя ў Бельску Падляшскім. У Менску вучыўся на філалагічным факультэце. У духоўны сан асвяцілі яго ў лютым 1970 года. У сан архіепіскапа ўзведзены ў чэрвені 1993 года. «Калі толькі час дазваляў, архіепіскап наведваў сваё роднае Падляшша ды нас,» – успамінае Ірэна Лазовік, якая сябравала з Уладыкам сорак гадоў.

 — Гэта цяпер тэлефоны ва ўсіх, а некалі трэба было замаўляць тэлефонную размову і чакаць пару гадзін на пошце ў тэлефоннай будцы, каб крыху пагаварыць з Уладыкам. А цяпер мы ўвесь час былі на сувязі з Уладыкам. І гэта неяк раптоўна сталася.  10-га яшчэ мой сын быў у яго ў шпіталі, бо Ўладыка пайшоў на рэабілітацыю і неяк нічога не прадвяшчала кепскага. Ён сказаў: скажы маме, што ўсё ў парадку і настрой добры. Уладыка Сіман умеў гаварыць з кожным: і з малым і са старым, і з бедным і з багатым —  для яго не было розніцы. Ён заўсёды казаў: абы сэрца добрае.  

РР: Вы вельмі блізка сябравалі з Уладыкам?

— Вельмі блізкай. Мы лічылі сябе адной сям’ёй і Уладыка паўюсль казаў, то гэта сям’я і мы з сям’ёй Уладыкі сябравалі, і Уладыка ў маю вёску, у Зубры, ездзіў. І ведаеце, 40 гадоў, кавалак часу. За 40 гадоў чалавека пазнаеш дасканала. Уладыка і дзяцей нашых хрысціў і дом асвячаў. Ён увесь час быў з намі, калі не фізічна, дык па тэлефоне, ці ў лістах. У нашых малітвах таксама ўвесь час Уладыка.

РР: Вы маеце вельмі вялікі архіў і гэта здымак Уладыкі з…

— Гэта ягоная мама. Я тут ужо і не бачу, які год гэта быў.

РР: Дзевяноста трэці…

О. Уладыка Сіман са сваёй мамай, Марыяй. Ён быў вельмі падобны да сваёй мамы, і знешне і характарам. Абодва вельмі жартаўлівыя. Уладыка вельмі ганарыўся, што ён з Гушчэвіны, што тутэйшы. Колькі яму не прапаноўвалі выезд за мяжу, але Уладыка казаў, што нідзе няма такіх бяроз, як у ягонай Гушчэвіне, на Гайнаўшчыне. Ён вельмі любіў тутэйшых людзей, усіх лічыў сваімі. Калі Уладыка тут нядаўна меў у нас выклад доме культуры ў Бельску, дык потым таксама паехаў у Гушчэвіну, хадзіў і з людзьмі сустракаўся.

Усё яшчэ не верыцца, што Уладыкі няма. Усё нажа жыццё было сплеценае з ягоным жыццём.

Жалобныя ўрачыстасці пройдуць у кафедральнай царкве Аляксандра Неўскага ў Лодзі ў суботу 1 ліпеня. Пахаваюць Уладыку на праваслаўных могілках у Лодзі.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя