«Музыка без межаў» у Берасці
Выстава карцін вядомых беларускіх музыкаў пад назвай «Музыка без межаў» адкрылася ў Берасці. Імпрэза ў музычным суправаджэнні ад Ігара Варшкевіча з гурта «Крама», Алега Хаменкі з гурта «Палац» і гурта «Рэлікт» праходзіла ў адной з залаў гатэля „Эрмітаж”. Падрабязней апавядае суарганізатар мерапрыемства Зміцер Назараў:
— Па першае, назва гатэля «Эрмітаж», звязаная з мастацтвам. Ну а па-другое, гэта дастаткова прыстойнае, прыгожае месца і гэта таксама такі сімвал, што беларускія музыкі — не нейкія там падвальшчыкі, якія сядзяць у падполлі, невядома дзе, граюць у брудных клубах, а яны таксама дастойныя такога luxury-прыёму.
Выстава працягнецца цягам двух тыдняў і ўваход на яе вольны. Толькі на адкрыцці, арганізатары выставілі сімвалічную скрыню для ахвяраванняў з надпісам «На беларускае мастацтва».
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце