Украінскую журналістку не пусцілі ў Беларусь
Журналістку выдання “Украінская праўда” Аксану Каваленку не пусцілі ў Беларусь. Ёй забаранілі ўезд у краіну без тлумачэння прычын. Журналістка паведаміла пра гэта ў Facebook.
“Цяпер я дакладна ведаю, што мне забаронены ўезд у Расею. Ну я туды і не ехала, праўда. Ехала я ў Менск па сваіх справах. Але РФ і Беларусь жа “саюзныя дзяржавы”, таму мяне знялі з цягніка на мяжы і адправілі ва Украіну назад”, – напісала Каваленка.
Беларускае Радыё Рацыя