Беларуска заваявала золата юніёрскага ЧЕ па плаванні



14-гадовая берасцейка Настасся Шкурдай здабыла золата юніёрскага чэмпіянату Еўропы па плаванні ў Нетаніі (Ізраіль), выйграўшы фінальны заплыў на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем.

У вырашальным заплыве беларуска паказала час 26,53 секунды, апярэдзіўшы расейку Паліну Ягораву (26,62 секунды) і Сару Юневік са Швецыі (26,69).

У юніёрскім чэмпіянаце Еўропы спаборнічалі дзяўчыны 14-17 гадоў і юнакі 15-18 гадоў. У турніры ўзялі ўдзел каля 600 плыўцоў з больш чым 40 краін. Беларусь з адзінай узнагародай Настассі Шкурдай заняла 12-е месца ў медальным заліку.

Паводле tut.by

Фота blrswimming.by