На вуліцах Кіева з’явіліся рэкламныя плакаты супраць расейскай мовы



Плакаты пад назвай «Памятка здароўя» заклікаюць адмовіцца ад выкарыстання расейскай мовы, паколькі «яна заразная і пашкоджвае цэнтральную нервовую сістэму».

На плакаце намаляваная дзяўчына, якая высунула афарбаваны ў колеры расейскага сьцягу язык. Хто стаіць за з’яўленнем такіх плакатаў, высветліць пакуль не ўдалося, паведамляе Эхо Москвы.