Актора Уладзіміра Машкова не пусцілі ва Украіну
Расейскага актора Уладзіміра Машкова не пусцілі на здымкі працягу серыяла „Ліквідацыя” ў Адэсу. Пра гэта распавёў рэжысёр Сяргей Чліянц.
Як распавёў Чліянц, год назад „старэйшыя таварышы” папрасілі яго паўдзельнічаць у здымках другой часткі серыяла, і нягледзячы на „няпросты” час, усё ішло добра.
„Мясцовыя ўлады, а так жа прадстаўнікі сілавых структур, выказалі сур’ёзную падтрымку праекту, а большасць запэўнівала ў жаданні актыўна дапамагаць здымкам фільма. І раптам як гром сярод яснага неба: актору Уладзіміру Машкову забаронены ўезд ва Украіну. Якая ж „Ліквідацыя” без Давіда Гоцмана?! Такім чынам: здымкі сарваны”, – распавёў Чліянц.
Верагодна, забарона на ўезд звязаны з наведваннем Крыма, дзе Машкоў здымаўся ў фільме „Экіпаж”. Па ўкраінскіх законах, у Крым нельга ўязджаць без дазволу ўкраінскіх уладаў.
Уладзімір Машкоў сыграў у серыяле „Ліквідацыя” галоўную ролю Давіда Гоцмана, начальніка аддзела па барацьбе з бандытызмам Адэскага крымінальнага вышуку. Серыял выйшаў на экраны ў 2007 годзе і меў вельмі высокія рэйтынгі праглядаў.