Беластоцкі аператар адзначаны на конкурсе ў Апаленіцы



Аператар Раман Васілюк з беластоцкага аддзела польскага тэлебачання ўзнагароджаны за працу ў фільме “Святое ў нас”. У Апаленіцы каля Познані прайшоў ХХІ Журналісцкі агляд і конкурс рэгіянальных асяродкаў польскага тэлебачання. “Адзначэнне аператарскай працы Рамана Васілюка не выклікала ніякіх пярэчанняў”, – адзначыў у нашым эфіры аўтар фільма “Святое ў нас” Мікола Ваўранюк.

–  Усе, хто глядзеў: калегі, журналісты, рэдактары, камісія – адзначылі, што здымкі да гэтага фільма вылучаюцца на фоне іншых, што там ёсць свая манера, свой погляд, сваё непаўторнае аператарскае вока. І гэта сапраўды так.

Фільм “Святое ў нас” аўтарства Міколы Ваўранюка распавядае пра вядомага разьбяра беларуса з Падляшша Уладзіміра Наумюка.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота tvp.pl