Юры Жыдовіч: Дэпутаты па-ранейшаму ўхіляюцца ад справаздачаў
Каля чатырох дзясяткаў зваротаў да прадстаўнікоў народу накіравалі актывісты грамадскай ініцыятывы ’’Сацыяльны офіс’’ у Берасці. У лістах да дэпутатаў змяшчаецца просьба апублікаваць справаздачу пра сваю дзейнасць за паўгода, як гэта зрабіў дэпутат па акрузе №37 Аляксандр Шокаў, – кажа адзін з каардынатараў ’’Сацыяльнага офісу’’ Юры Жыдовіч:
– Згодна з законам аб статусе дэпутатаў мясцовых саветаў, паводле артыкула 21, дэпутат павінен два разы на год звяртацца да сваіх выбаршчыкаў са справаздачай.
Актывісты прапанавалі змясціць справаздачы дэпутатам у мясцовай дзяржаўнай або недзяржаўнай прэсе, Інтэрнэт-выданнях, або на сайце берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту.
Беларускае Радыё Рацыя