Гарадзенскія Dzieciuki выступяць на штогадовым фэсце Niedziela w Terespolu



Гарадзенскія Dzieciuki выступяць на штогадовым фэсце Niedziela w Terespolu. Пра гэта паведамляе афіцыйная вэб-старонка арганізатараў. Кажа берасцеец Павел, актыўны наведвальнік мерапрыемства які збіраецца на сёлетні канцэрт:

Мне вельмі падабаецца гэты гурт.

РР: Як ты даведаўся пра гэты канцэрт?

Ёсць група Вконтакте, там пішуць усю інфармацыю. На шчасце, ёсць магчымасць без праблем перасекчы мяжу. Палякі вельмі добра ставяцца і як правіла рады берасцейцам.

Імпрэза адбудзецца 16 ліпеня на гарадскім стадыёне ў Цярэспалі. Акрамя мясцовых выканаўцаў і гарадзенскіх Dzieciuk-оў па гарадскіх вуліцах пройдзе маршам Берасцейскі духавы аркестр. Уваход на фэст – вольны.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце