Вітальд Вашчыкоўскі: Лёгкіх адносін з Беларуссю не будзе
Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў інтэрв’ю штотыднёвіку „wSieci” распавёў пра палітыку ў дачыненні да Беларусі.
“У нас атрымалася стабілізаваць адносіны з Беларуссю, — заявіў дыпламат. — Гэта не будуць лёгкія адносіны. Але сёння паміж нашымі дзяржавамі няма ідэалагічнай вайны”.
Таксама Вашчыкоўскі выказаўся адносна праблем у адносінах з Украінай.
Паводле яго, эканамічнае супрацоўніцтва не выглядае добра, але найгорш – з гістарычнымі пытаннямі.
“Наша пасланне вельмі яснае: з Бандэрам Украіна ў Еўропу не ўвойдзе”, – заявіў міністр.