У Берасці прэзентавалі Беларускую Прагу
Фотаздымкі на такую тэму былі прадстаўлены ў берасцейскім абласным краязнаўчым музеі. Мерапрыемства ініцыявала Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Менску.
Фотамастак Юлія Мацкевіч распавяла пра гісторыю стварэння экспазіцыі:
— Спадар амбасадар ініцыяваў выдатную ідэю. Паказаць вачыма беларусаў месцы беларусаў, якія жылі тварылі, вяршылі гісторыю ў Празе, — гэта проста геніяльна. Я даўно раблю праект «Еўрапейскія гарады вачыма беларускага фатографа», у мяне ўжо ёсць пэўная рэпутацыя.
Экспазіцыя падрыхтавана пры падтрымцы берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэта. Наведаць яе можна да 3 верасня.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце