На Беласточчыне пройдзе «Сяброўская бяседа»



„Сяброўская бяседа з’яўляецца адной з самых важных падзей на Падляшшы, якая прадстаўляе культурную спадчына рэгіёна і народную творчасць з асноўным акцэнтам на культуру беларускай меншасці. Вядома, сяброўскія сустрэчы не могуць абысціся без музыкі, спеваў і танцаў, таму ў час мерапрыемства пройдзе канцэрт у спалучэнні з агульнай забавай. Выступяць гурты з Польшчы і Беларусі.

У дадатак да вясёлай сустрэчы Сяброўская бяседадазволіць маладым людзям пазнаць багацце роднага фальклору і рэгіянальных традыцыі, неабходных для вызначэння нацыянальнай ідэнтычнасці, а ўсім разам – прыгадаць свае карані і вярнуцца да традыцый.

У ходзе мерапрыемства, акрамя выступленняў розных калектываў і народных артыстаў, будуць праведзены: літаратурны конкурс на лепшы верш пра «Сяброўскую бяседу» (конкурс будзе ахопліваць вершы, напісаныя па-беларуску), конкурс на самую смачную рэгіянальную страву, конкурс на самы прыгожы каравай ад калектываў, якія прыязджаюць на «Сяброўскую бяседу». Таксама гасцей і ўдзельнікаў імпрэзы чакае феерверк і сумеснае смажанне парася.

„Сяброўская бяседапройдзе 29 ліпеня ў Барыку, што ў Гарадку на Беласточчыне. Пачатак а 17-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя