Беларусь не падтрымала Расею ў ацэнцы рэзалюцыі па Украіне



Беларусь не падтрымала Расею ў ацэнцы рэзалюцыі па Украіне, вынесенай на разгляд Парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Украіна высунула праект рэзалюцыі «Аднаўленне суверэнітэта і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», які ўтрымлівае 36 пунктаў. Усе яго палажэнні Расея прадказальна назвала „хлуснёй”.

„У нас знойдзецца 136 пунктаў, якія даказваюць нелегітымнасць і абсалютную немагчымасць супрацоўніцтва з цяперашнімі кіеўскімі ўладамі, якія вядуць грамадзянскую вайну ў адносінах да свайго мірнага насельніцтва, у тым ліку і рускіх”, – заявіў кіраўнік расійскай дэлегацыі, віцэ-спікер Дзяржаўнай думы Расеі Пётр Талстой.

„Нашы паважаныя калегі, у тым ліку і калегі з Беларусі, не падтрымалі нас па ўкраінскай рэзалюцыі”, — прызнаўся Талстой у каментары Sputnik.by.