Праваабаронцы перадалі петыцыю Лукашэнку
Петыцыя з заклікам увесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі перададзена праваабаронцамі ў адміністрацыю кіраўніка краіны.
Пад гэтым патрабаваннем сабрана каля 18 тысяч подпісаў. Яны таксама перададзены разам з самой петыцыяй. Подпісы сабраны праваабаронцамі з арганізацыі „Міжнародная амністыя” па ўсяму свету.
Па словах старшыні праваабарончага цэнтра „Вясна” Алеся Бяляцкага, які ўдзельнічаў у перадачы дакументаў, гэта важны крок і вялікая падтрымка для беларускіх праваабаронцаў, якія змагаюцца за адмену смяртнага пакарання:
– Мы разам сумесна зараз перадаем гэтыя подпісы ў адміністрацыю прэзідэнта. Гэтым самым мы выказваем пазіцыю беларускай грамадзянскай супольнасці, беларускіх праваабаронцаў. Мы рашуча выступаем супраць смяротнага пакарння і таксама гаворым пра тое, што на гэтую праблему, якая засталася адзіная ў Еўропе, звяртае ўвагу ўвесь свет.
„Няўхільны ціск і вострая пастаноўка гэтага пытання раней ці пазней прывядуць да адмены смяротнага пакарання ў Беларусі”, – лічыць Алесь Бяляцкі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота facebook.com/ViasnaHumanRights