У Берасці адкрылася выстава лялек



Міжнародная выстава аўтарскіх лялек „Панна Doll’я” адкрылася 6 ліпеня ў выстаўным зале Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра, перадае БелТА.

У экспазіцыі прадстаўлена 107 лялек ручной работы, выкананых сарака майстрамі з Беларусі, Расеі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Казахстана, Францыі. Кожная праца эксклюзіўная і існуе ў адзіным экзэмпляры. Гэта так званыя будуарныя, скульптурныя лялькі, феі, анёлы, мядзведзі, дамавікі, героі казак і мультфільмаў. Пры вырабе сваіх лялек аўтары ўжывалі розную тэхніку і матэрыялы: гарачы і халодны пластык, тэкстыль, віскозу, скуру, шкло, дрэва, метал. Ужываліся вінтажны плюш, бісер, лямец, фарфор, пап’е-машэ.

Выстава аўтарскіх лялек „Панна Doll’я” будзе адкрыта па 6 жніўня.

Паводле БелТА

Фота Кацярыны Гараевай