У Вайцюшках пройдзе традыцыйнае Купалле



 

На хутары Вайцюшкі, што на Наваградчыне, адбудзецца традыцыйнае свята Купалле.

Як зазначыў гаспадар хутара, музыка Зміцер Вайцюшкевіч, плануецца збор гасцей, спевы купальскіх песень, шэсце да берага Нёмана, дзе ля вогнішча і адбудзецца абрад Купалля. Штогод на свята запрашаюцца госці з усёй краіны і адмысловы музычны калектыў, які стварае ў Вайцюшках аутэнтычную атмасферу Купалля.

– 7-га ліпеня, у пятніцу, у Вайцюшках адбудзецца традыцыйнае Купалле. Будзе капэла Алеся Лася, традыцыйнае шэсце, будзем вязаць вяночкі, спяваць песні, скакаць праз вогнішча. І традыцыйна будуць танцы пад бубен, скрыпку і дуду.

Зміцер Вацюшкевіч ужо не першы год ладзіць Купалле ў Вайцюшках на беразе Нёмана, якое традыцыйна наведваюць дзясяткі гасцей.

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя