Справа 1939 г. “Зборнікі кампраматаў НКВД на белапалякаў”
Улік ворагаў савецкай улады савецкія спецслужбы распачалі яшчэ ў 1919 годзе. Але спярша той улік быў несістэматызаваным і хаатычным. У спісы “ворагаў народа” траплялі і зусім выпадковыя людзі, і тыя, каго савецкая ўлада запісвала ў “сацыяльна блізкія элементы”, то бок крымінальнікі з ліку пралетарыята.
Але ж Уладзімір Ільіч Ленін нездарма навучаў, што “сацыялізм – гэта ўлік і кантроль”!.. Ужо ў сярэдзіне 20-х у чэкістаў з’явіліся падрабязная база дадзеных на ўсіх патэнцыйных і рэальных ворагаў, сістэмазаваныя па тэрытарыяльных, прафесійных, нацыянальных ці іншых прыкметах. Спісы гэтыя на гэбэшным жаргоне называлісь “зборнікамі кампраматаў”. Выдрукоўваліся яны пад пранумераванымі асобнікамі і пад грыфам “цалкам таемна” рассылаліся ва ўсе тэрытарыяльныя органы ГПУ.
“Зборнік польскай контрэвалюцыйнай агентуры”, складзены па загаду Лаўрэнція Берыі, цікавы для нас найперш тым, што там багата беларускіх прозвішчаў…
Першага верасня 1939 года, праз тыдзень пасля падпісання пакта Молатава-Рыбентропа, у Польшчу вайшлі нацысты, а ўжо 17 верасня на Польшчу рушыла Савецкая Армія. Падчас “вызвольнага паходу” неадкладнаму арышту падглягалі ўсе афіцэры Войска Польскага, усе жандармы, усе землеўладальнікі, а таксама ўсе “белапольскія элементы – злосныя ворагі Савецкай улады”.
Спісы такіх ворагаў, складзеныя яшчэ да “вызвольнага паходу”, армейскія чэкісты ўжо атрымалі. Але ж “белапольскія элементы” выявіліся надзіва падступнымі – яны падраблялі дакументы і ўцякалі за мяжу, а некаторыя нават пераходзілі на канспіратыўнае становішча, каб шкодзіць савецкім вызваліцелям.
Але ж у НКВД не спалі ў шапку! Чэкісты “на месцах” дбайна складалі рэестры найнебяспечнейшых белапалякаў, якія паспелі схавацца ці паўцякаць ад справядлівай кары, і ўжо напрыканцы кастрычніка 1939 года здалі спісы на Лубянку.
Неўзабаве ўсе тэрытарыяльныя аддзелы НКВД атрымалі з Масквы “зборнік кампраматаў”.
Настоящий список составлен согласно приказу Народного Комиссара Внутренних Дел Союза ССР № 001353 от 5 ноября 1939 года, по архивно-агентурным материалам секретариата 3-го Отдела ГУГБ НКВД СССР.
Нават павярхоўны аналіз асобаў, якія падлягалі неадкладнаму арышту, сведчыць: НКВД цікавілі найперш тыя, хто мог ўзначаліць узброены супраціў ці арганізаваць падполле.
(…)
Братковский Мечислав, Варшава. Бывший капитан. Руководил рефератом «Центр агентуры» при Разведывательном отделении 2 отдела Польского Генштаба;
(…)
Велигурский Иосиф, Брест-Литовск, крепость. Поручик, бывший начальник информационного отдела (военная разведка) при штабе ІХ корпуса в Брест-Литовске;
(…)
Вагнер. Вильно-Глубокое. Прапорщик (хорунжий). Руководил информационным постерунком Экспозитуры № 2, 2-го отделения Польского Генерального штаба;
(…)
Жобель. Молодечно. Капитан. Был начальником отдела общественной безопасности в м. Молодечно. Инструктор военной разведки при 2-м отделе Польского генерального штаба;
(…)
Шалковский, Белосток. Бывший начальник отделения политической полиции Белостоцкого военного округа;
У «зборніку кампрапатаў” даволі багата людзей і з беларускімі прозвішчамі.
(…)
Войнич Виктор, капитан флота, Варшава. Работал при начальнике военной секции министерства внутренних дел;
(…)
Гедройц Альгерд, Вильно. Капитан. Бывший начальник экспазитуры № 1, 2-го Отдела Польского Генерального штаба;
(…)
Жук Степан, Гродно. Бывший референт Реферата польской политической полиции по раскрытию коммунистических организаций в г. Гродно;
(…)
Заремба Юрий, Варшава. Поручик. Бывший референт организационного Реферата 2-ого отдела Польского Генерального штаба;
(…)
Лясун, ст. Лунинец. Бывший сотрудник контрразведки 2-го отдела Польского Генерального штаба;
(…)
Не абыйшлося і без дзеячоў беларускага вызвольнага руху, а таксама людзей, з імі звязаных. Усіх іх у НКВД таксама запісалі ў “белапалякі”
(…)
Ерлихова, Варшава, ул. Санкевича, 1. У нее на квартире помещалась белоэмигрантская шпионская организация, руководимая Булак-Балаховичем;
(…)
Ибрагимов, уроженец Ялты. Невозвращенец, был связан с Булак-Балаховичем;
(…)
Сустракаюцца з гэтым зборніку і зусім нечаканыя персанажы:
Дзержинский Тадевуш, сын двоюродного брата Ф. Э. Дзержинского. Варшава. Бывший поручик 2-ого отдела Польского Генерального Штаба;
Імаверна, НКВД шукаў сына Каспера Дзяржынскага, які сапраўды быў ўначатым пляменнікам “жалезнага Фелікса”.
У польскіх дакументах першай паловы дваццатага стагоддзя сустракаецца трое розных людзей, пазначаных, як “паручнік Тадэвуш Дзяржынскі”. Адзін з іх служыў у танкавых войсках і ў 1939 годзе, мяркуючы па ўсяму, загінуў у баях з немцамі. Другі быў узяты ў палон Саветамі і памёр у Старабельскім лагеры НКВД. Трэці, актывіст Арміі Краёвай, быў застрэлены нацыстамі ў Кельцах у 1944 годзе. А таму цяжка сказаць, пра якога менавіта Тадэвашу Дзяржынскага ў “зборніку кампраматаў” ідзе гаворка.
Але напэўна вядома, што менавіта дзякуючы такім даваднікам НКВД і была арыштаваная ці не большасць тых польскіх вайскоўцаў, якіх потым расстралялі ў Катыні і ў Пяціхатках.
У тым ліку – этнічных і беларусаў…
[Not a valid template]
* * *
У наступнай перадачы я распавяду пра Фабіяна Абрантовіча, беларускага святара, арыштаванага НКВД у 1940 годзе.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральны Галіновы Архіў СБУ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 295