За хабар затрыманы намеснік гендырэктара БелАЗу
На youtube-канале МУС Беларусі зʼявілася відэа затрымання Андрэя Дароніна.
Паводле праваахоўнікаў, прадстаўнік прадпрыемства атрымаў $ 1200 хабару за спрыянне ў падпісанні кантракту аб пастаўках металу.
Усяго затрымана шасцёра ўдзельнікаў злачыннай групы: тры службовыя асобы „БелАЗу”, а таксама трое прадстаўнікоў камерцыйнай структуры.
Заведзеныя крымінальныя справы паводле артыкула 430 Крымінальнага кодэксу — атрыманне хабару (максімальнае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці), і артыкула 431 — даванне хабару (максімальнае пакаранне да 7 гадоў).
Накладзены арышт на маёмасць, якая належыць фігурантам: шэсць аўтамабіляў прэміюм-класа, грашовыя сродкі і каштоўнасці, сем абʼектаў нерухомасці.