У Беластоку паўстае „беларускі” мурал
Найбольшы ў Польшчы мурал, інспіраваны народным мастацтвам, паўстае ў Беластоку.
Гэта чарговая акцыя ў межах кампаніі Ваяводскага асяродка анімацыі культуры Folk on the Street. Мурал стварае мастацкая група „ТАКТАК” з Беларусі. Яны выкарыстоўвуюць ўзор двухасноўнай тканіны „Выпяканне хлеба” мастачкі Люцыны Кэндзерскай з Васількава.
Мастакі намалявалі падобны мурал у Карыціне, кажа сябра групы „ТАКТАК” Аляксандр:
– Мы ўзялі за аснову працу адной з майстрыц. Так вось атрымалася. Там таксама ўсё было на традыцыі падвойнага ткацтва з Падляшша.
Мурал беларускай групы „ТАКТАК” можна будзе ўбачыць поўнасцю напрыканцы тыдня на сцяне будынка па вуліцы Радзыміньскай, 18 у Беластоку.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтара