У Смаргонскім раёне пры выбуху газавага балона пацярпелі чатыры асобы



Чатыры чалавекі пацярпелі 10 ліпеня пры выбуху газавага балона блізу вёскі Белая Смаргонскага раёна, паведамляе Гарадзенскае абласное ўпраўленне МНС.

Кампанія з сямі чалавек адпачывала з палаткамі на беразе возера. Непадалёк усталявалі 25-літровы газавы балон, які да гарэлкі і пліты не падключалі. Прыблізна ў 17.15 здарыўся выбух балона, з-за чаго былі траўмаваныя чатыры чалавекі, якія знаходзіліся побач: жанчына 1988 года нараджэння, яе сын 2011 года нараджэння, а таксама дзве дзяўчынкі 2002 і 2004 гадоў нараджэння. Яны атрымалі апёкі 1—3-й ступені (25—50% цела).

Відавочцы здарэння даставілі пацярпелых у рэанімацыйнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Стан усіх стабільна цяжкі.

Прычына выбуху газавага балона высвятляецца.

belapan.com

Фота mchs.gov.by