У Гародні шукаюць 13-гадовую дзяўчынку



У Гародні трэці дзень шукаюць 13-гадовую дзяўчынку: яна пайшла з дому з-за хлопца, паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Дзяўчынка пайшла з дому 8 ліпеня, і да гэтага часу пра яе месцазнаходжанне нічога невядома. На выгляд ёй каля 13 гадоў, рост 160-165 см, сярэдняга целаскладу, валасы цёмна-русыя да плячэй. Была апранутая ў цёмна-сінюю майку, светла-жоўтыя шорты і белыя красоўкі.

„Верагоднай прычынай сыходу сталі пачуцці да маладога чалавека. Бацькі не дазваляюць дачцэ сустракацца з юнаком, у тым ліку з-за таго, што ён з праблемнай сям’і.

„8 ліпеня Дыяна Пятрэвіч сышла на фестываль Color Fest у парк імя Жылібера, сустрэлася там з хлопцам і пасля гэтага дома не з’яўлялася”, – гаворыцца ў паведамленні міліцыі.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклай, просяць паведаміць пра гэта праз тэлефон 102. Звяртаюцца супрацоўнікі міліцыі і да самой дзяўчынкі, раячы ёй хутчэй вярнуцца дадому, каб пазбавіць родных людзей ад перажыванняў.

БелТА