Па беларускай мове – 100 балаў
Трое выпускнікоў сярэдніх школ Слонімшчыны паказалі найлепшыя вынікі па беларускай мове на цэнтралізаваным тэставанні.
Выпускніца сярэдняй школы № 5 г.Слоніма Вікторыя Матулевіч, выпускнік сярэдняй школы № 2 г. Слоніма Аляксей Раманюк і выпускніца Сянькоўшчынскай сярэдняй школы Слонімскага раёна Елізавета Міскевіч па беларускай мове атрымалі па 100 балаў.
Выдатныя вынікі па роднай мове парадавалі не толькі іх саміх, але і іх бацькоў і настаўнікаў, а таксама ўсіх, для каго беларуская мова была і застаецца роднай назаўсёды.
Беларускае Радыё Рацыя