Справа 1939 г. “Забыты герой. Фабіян Абрантовіч”



Слова “Ватыкан” і ўсё, з ім звязанае, выклікала ў савецкае ўлады самую зацятую нянавісць на мяжы з істэрыкай. Вось толькі некаторыя загалоўкі савецкіх газет дваццатых – трыццатых гадоў: “Каталіцкая рэакцыя на службе сусветнага імперыялізму”, “Рымскія Папы – распальнікі вайны!”, “антысавецкая дзейнасць белапольска-фашысцкіх ксяндзоў”.

 Нават шэраговыя святары падазраваліся саветамі ў тэрарызме, арганізацыі замахаў на савецкіх правадыроў і, натуральна, у шпіянажы на карысць Папы Рымскага і белапольскага фашыста Пілсудскага. А ўжо калі такі святар незаконна пераходзіў савецкую мяжу, лёс яго быў прадвызначаны… 

У ноч з 24 на 25 верасня 1939 года савецкі памежны нарад, які абыходзіў мяжу ў раёне мястэчка Рава-Руская, што на Галічыне, затрымаў чарговага парушальніка. Памежнікі не здзівіліся: пасля падзелу Польшчы Савецкім Саюзам і Трэцім Рэйхам, уцекачы пераходзілі тую мяжу тысячамі. Пераважна гэта былі палякі, у якіх на Валыні  заставаліся сваякі, а таксама яўрэі, якія ўцякалі ад пераследу нацыстаў. Усе яны ўцякалі ў СССР.

Але гэты парушальнік быў незвычайны хаця б тым, што ўцякаў не ў СССР, а з СССР.

СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО

НАРОДНОМУ КОММИСАРУ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СОЮЗА ССР

КОМИССАРУ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 1 РАНГА

тов. Берия Л. П.

(…)

На следствии задержанный показал о себе следующее.

Абрантович, 1884 г. р., уроженец Новогрудского р-на, БССР, по национальности белорус, владеющий русским, украинским, польским, немецким, французским, итальянским, китайским, чешским и белорусским языками.

С 1901 по 1914 г. Абрантович учился и закончил Петроградскую духовную семинарию, а затем академию и факультет философии бельгийского гор. Лувны.

С 1914 по 1918 г. был преподавателем в б. духовной гимназии г. Петрограда, потом бежал через немецкий фронт в г. Новагрудок и остался на жительстве, приняв польское подданство.

В 1928 г. по предложению бывшего Папы Пия ІХ выехал как миссионер духовного отдела Марианов  в Китай, г. Харбин, где и находился по 1939 г., исполняя обязанности руководителя главного католического дома марьянов.

Весной 1939 г. Абрантович был вызван Папой Пием ХІІ в Рим на доклад о проделанной им работе в Китае, после чего выехал якобы для лечения во Францию, а затем в Литву, Латвию, Варшаву и Западную Белоруссию повидаться со своими родными и знакомыми.

(…)

Біяграфічныя звесткі, пададзеныя ў энкавэдэшнай справаздачы, не адлюстроўваюць  маштаб асобы Фабіяна Абрантовіча – рэлігійнага філосафа еўрапейскага узроўня і аднаго з людзей, якія стаялі каля вытокаў адраджэння беларускай дзяржаўнасці ў 1918 годзе. Дый біяграфічныя звесткі відавочна няпоўныя. У свой час Абрантовіч друкаваўся ў рэлігійных часопісах “Крыніца” і “Хрысціянская думка”, дзе перакаўанча даводзіў, што ўсе набажэнствы ў Беларусі мусяць быць толькі па-беларуску, чым нажыў сабе багата ворагаў у польскім Касцёле. Потым уваходзіў у Раду БНР; меркавалася, што ў будучым Міністэрстве замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі ён стане кіраўніком беларускай Місіі ў Ватыкане.

Арышт святара-нацыяналіста такога калібру стаў сапраўдным падарункам для НКВД, які адразу абвесціў яго “шпегуном Ватыкана” і нават “ідэолагам нацыяналістычна-паўстанцкіх рухаў”

ИЗ ДОНЕСЕНИЯ НАРОДНОМУ КОММИСАРУ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СОЮЗА ССР

КОМИССАРУ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 1 РАНГА ТОВ. БЕРИЯ Л. П.

(…)

Абрантович является членом миссионерского капитанства-конгрегации попов и миссионеров, связанных с «Интелижинс Сервис», по заданию которой он был направлен в Харбин (…)

Находясь в Риме, Абрантович докладывал папе Пию ХІІ о проделанной им работе в Китае в присутствии Ледом Иосифа, руководителя международной организации по борьбе с ІІІ Интернационалом в г. Риме.

Тогда же Абрантович получил задание выехать в Западную Украину и в Западную Белоруссию – организовать группу миссионеров-попов для посылки их на Кавказ и в Крым с целью проведения там контрреволюционной работы с целью отторжения Кавказа и Крыма от СССР.

По тем же данным, Абрантович был направлен также папой Пием ХІІ в Прибалтийские страны, для организации и проведения там антикоммунистической-националистической работы.

Проживая одно время в г. Белостоке, Абрантович находился в близких взаимоотношениях с ксензом католиком Бухту, который, по данным агента «Давыдов», бывшего сотрудника 2-го отдела польского Генштаба, являлся агентом «Интелижанс-сервис».

(…)

О связях Абрантовича по Белостоку ориентирован НКВД БССР

(…)

Сярод шматлікіх заданняў, якія ватыканскі шпегун Фабіян Абрантовіч выконваў на загад Рымскага Папы, было і сяброўства з украінскімі нацыяналістамі.

ИЗ ДОНЕСЕНИЯ НАРОДНОМУ КОММИСАРУ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СОЮЗА ССР

КОМИССАРУ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 1 РАНГА ТОВ. БЕРИЯ Л. П.

(…)

Находясь в Западной Украине, незадолго до ареста Абрантович был в г. Львове, где встречался с митрополитом Шептицким – видным украинским националистом, руководителем униацкой церкви.

(…)

Грэка-католікі, што ўкраінскія, што беларускія, былі для савецкай улады нават страшнейшым ліхам за рыма-католікаў. А Галіцкі мітрапаліт Андрэй Шэпціцкі характэрызаваўся саветамі выключна як “махровы рэакцыянер, клерыкал і агент Ватыкану”…

Фабіяна Абрантовіча кінулі ў Львоўскую турму НКВД.

ИЗ ДОНЕСЕНИЯ НАРОДНОМУ КОММИСАРУ ВНУТРЕННИХ ДЕЛ СОЮЗА ССР

КОМИССАРУ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ 1 РАНГА ТОВ. БЕРИЯ Л. П.

(…)

Учитывая, что Абрантович подозрителен по шпионажу, он был обеспечен проработкой проверенной камерной агентурой, по материалам которой устанавливается.

Мэта чэкістаў была відавочнай: атрымаць ад Абрантовіча сведчанні пра сваю шпегунскую дзейнасць, а таксама максімальную колькасць імёнаў саўдзельнікаў па контрэвалюцыйнай арганізацыі.

Але ж арыштант катэгарычна адмовіўся даваць нейкія сведчанні. Адзінае, у чым ён прызнаўся – у нелюбові да савецкай атэістычнай улады.

У 1962 годзе ў Мюнхене выйшла кніжка а. Язэпа Германовіча “Кітай-Сібір-Масква”, дзе пададзеныя сведчанні пра львоўскую турэмную эпапею а. Фабіяна.

На следстве бальшавікі ўжывалі да айца найвышэйшы нумар сваёй інквізіцыі – аж да іголак пад пазногці і ўліванне вады ў лёгкія, каб прызнаўся да закідаў, якія ім былі патрэбныя. Але а. Фабіян Абрантовіч не паддаўся – яго зламілі толькі фізічна (…)

Напрыканцы 1939 г. ці напачатку 1940 г. Фабіяна Абрантовіча этапавалі ў Маскву, у Бутырскую турму. Надалей яго сляды губляюцца. Паводле вартых даверу сведкаў, у 1943 годзе ён яшчэ быў жывы. Магчыма, а. Фабіяна закатавалі на допытах, магчыма, ён памёр ад хваробаў.

Месца пахаванне Фабіяна Абрантовіча невядомае. Невядомыя і некаторыя аспекты дзейнасці а. Фабіяна. Так, у дакументах НКВД згадваецца “беларускае каталіцкае антысавецкае падполле ў Беластоку”, да стварэння якога нібыта быў датычны святар. Але ніякіх звестак пра гэтае падполле не прыводзіцца. Няма такіх звестак ані ў беларускіх, ані ў польскіх крыніцах. Невядомыя таксама акалічнасці кантактаў Фабіяна Абрантовіча і Галіцкага мітрапаліта Андрэя Шэпціцкага.

Усё гэта можны было б высвятліць па “літарных справах” на турэмную агентуру Бутыркі, а таскама па следчай справе на самаго Абрантовіча. Але гэтыя дакументы знаходзяцца ва ўлікова-архіўнай службе ФСБ, доступ да якіх наглуха закрыты.

* * *

У наступнай перадачы я раскажу пра нязвыклыя для трыццатых гадоў следчыя справы супраць “ворагаў народа”, якія заканчваліся безумоўным апраўданнем такіх “ворагаў”, а таксама растлумачу прычыны нетыповага гуманізму савецкіх судоў.  

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

Радыё Рацыя дзякуе Цэнтральны Галіновы Архіў СБУ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, вопіс 1, адзінка захавання 381