Праваслаўны хор выступіць у межах Podlasie SlowFest
Праваслаўны хор імя Багдана Анісімавіча выступіць 13 ліпеня ў Супраслі, што на Падляшшы. Канцэрт адбудзецца ў межах мерапрыемства Podlasie SlowFest, якое арганізуе вядомы польскі аніматар культуры Роман Гутэк.
Хор імя Багдана Анісімавіча выконвае літургічныя песні з XVI стагоддзя, звязаныя з Супрасльскім праваслаўным манастыром, кажа куратар музычнай часткі фестывалю Podlasie SlowFest Пётр Дамагала.
– Гэта хор, які адраджае старую традыцыю візантыйскага спеву. Гэта ўнікальна, бо ёсць тут спалучэнне яшчэ старой грэцкай культуры з культурай гэтага рэгіёна і тым, што тут адбываецца.
Пачатак канцэрта ў 16 гадзін у Супрасльскай Акадэміі.
Фестываль Podlaskie SlowFest працягнецца да 17 верасня. У праграме сотні імпрэзаў – кожны дзень па 1-2. Так, 22 ліпеня выступіць калектыў “З лесу”, які прадстаўляе фальклор Палесся. Больш падрабязна пра праграму можна прачытаць на сайце http://www.podlasieslowfest.pl/.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток