Лявон Анацка ўзяў удзел у маратонах у Белфасце і Друскеніках



Лідчук, сябра гарадзенскай абласной Рады ТБМ Лявон Анацка прыняў удзел у двух ліпеньскіх маратонах. Свае сілы ён паспрабаваў у Белфасце (Вялікая Брытанія) і Друскеніках (Летува). У Белфасце праходзіў чэмпіянат свету па маратоне. Там Лявон Анацка заняў чацвёртае месца ў сваёй узроставай катэгорыі, адолеўшы 100 міляў (гэта 165 км і 200 метраў).

Пасля паспяховых выступаў ад Беларусі, ён цяпер мае вельмі шчыльны графік удзелу ў маратонах Еўропы: у Празе, Вінніцы, Барселоне.

Гарадзенская абласная Рада ТБМ зычыць нашаму спартоўцу плёну і новых дасягненняў на славу Беларусі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя