Беларускія і кубінскія навукоўцы распрацоўваюць лекі ад рака



– Мы займаемся распрацоўкай пептыдных вакцын з двума кубінскімі цэнтрамі для лячэння шэрагу захворванняў, асноўная маса якіх – злаякасныя пухліны. Мы спрабуем актываваць імунітэт чалавека, які задушаны падчас пухліннага працэсу, – распавёў belta.by супрацоўнік навукова-даследчага цэнтра СТАА «Націвіта» Яўген Шляхтун.

Любая злаякасная пухліна выклікае імунадэфіцыт. Каб актываваць сістэму імунітэту, распрацоўваюцца пептыдная вакцыны. Яны складаюцца з малекул самой пухліны і з іншых рэчываў, якія спецыфічна ўздзейнічаюць на імунныя клеткі. У выніку выпрацоўваецца спецыфічны імунітэт супраць канкрэтнай пухліны.

Цяпер гаворка ідзе пра 10 сумесных распрацовак. Асноўная маса прэпаратаў – анкалагічнага профілю. Сумесныя даследаванні плануецца пачаць з 2018 года.