„Ягелонія” згуляла ў Азербайджане 1:1



Беластоцкі клуб у першым матчы 2-га раўнду футбольнай Лігі Еўропы дамогся нічыі. „Ягелонія” гасцявала ў Азербайджане і змагалася супраць тамтэйшай „Габалы”.

У першым тайме поспех спадарожнічаў гасцявой камандзе – ужо на 15-й хвіліне ўкраінскі легіянер „Ягі” Тарас Раманчук даслаў мяч у сетку суперніка. Адыграліся гаспадары поля неўзабаве пасля перапынку – на 47-й хвіліне. У выніку 1:1 і „Ягелонія” зараз мае някепскія шанцы прайсці ў наступны круг розыгрышу.

Іншы польскі клуб – пазнаньскі „Лех” у гэты дзень таксама выступаў у гасцях і прайграў 2:3 нарвежскай камандзе „Хаўгесунд”. Такі вынік можна лічыць удалым, паколькі цягам сустрэчы пазнаньцы „гарэлі” 0:3.

Беларускае Радыё Рацыя