За суткі парушалася электразабеспячэнне 195 населеных пунктаў



Згодна са звесткамі ДВА „Белэнерга”, з-за непагадзі ў Беларусі ў мінулыя суткі парушалася электразабеспячэнне 195 населеных пунктаў і 23 сельскагаспадарчых будынкаў.

Адключэнні ліквідуюць аварыйныя брыгады. Па стане на 6 гадзін 14 ліпеня без электрычнасці заставаліся пяць населеных пунктаў і адзін сельскагаспадарчы будынак.

Як паведамляе прэс-служба МНС, у Наваградку (Гарадзенская вобласць) з 10.00 да 21.00 13 ліпеня выпала 57 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 91 мм. Падтопленыя тры жылыя дамы і восем прыватных падворкаў. Ніхто не пацярпеў. Работнікі МНС і іншых арганізацый праводзілі работы па адпампоўванні вады.

У Менску на вуліцы Багдановіча, 143, учора прыблізна ў 14.30 з-за парываў ветру ўпаў рэкламны шчыт і пашкодзіў легкавы аўтамабіль. Ніхто не пацярпеў.

belapan.com