Гурт „Верасень” запісаў сумесны трэк разам з Юрыем Несцярэнкам



Гурт “Верасень” традыцыйна ўвосень праяўляе творчую актыўнасць. Нядаўно ён прэзентаваў новы кліп на песню “Халодны блюз”. Над кліпам працавала мастачка Анастасія Докшына. А зараз гурт робіць сумесную праграму з вядомым музыкам Юрыем Несцярэнкам. Адну з новых супольных песень музыкі разам запісалі ў студыі. Кажа лідарка гурта «Верасень» Вольга Акуліч:

– Мы ўсё запісалі, я чакаю, што гэта будзе, бо ў нас выпадкова намалявалася супольная праграма, штосьці блюзрокавае, штосьці больш да рока можна аднесці. І вось-вось чакаем нашага першага трэка.

Гэтую песню адмыслова для дуэта напісала сама Вольга Акуліч, а Юры Несцярэнка яе аранжыраваў. Як мяркуюць музыкі, песня будзе прэзентаваная ў інтэрнэце.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя