Еўрапейскія левыя абмяркоўвалі ў Менску тэорыю марксізму
Двухдзённая міжнародная канферэнцыя еўрапейскіх левых арганізацый пры ўдзеле Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” праходзіла пад назвай “Марксізм і палітычная практыка левых на сучасным этапе”.
Канферэнцыя атрымалася даволі прадстаўнічай, кажа ўдзельнік канферэнцыі, сябра Беларускай партыі левых “Справядлівы Свет” Павел Катаржэўскі.
– У канферэнцыі бралі ўдзел госці з Чырвона-зялёнага альянсу Даніі, з кааліцыі радыкальных левых Грэцыі, з левай партыі Германіі, з Інстытуту глабалізацыі і сацыяльных даследаванняў Расеі. Былі паднятыя вельмі цікавыя пытанні. Галоўная тэма канферэнцыі “Левая тэорыя і левая практыка”. Але абмяркоўваліся не толькі тэарэтычныя пытанні, але і сітуацыя ў нашых краінах.
Як кажуць яе арганізатары, Канферэнцыя еўрапейскіх левых была прымеркаваная да 150-годдзя з дня выхаду першага тома “Капітала” Карла Маркса. Галоўная задача канферэнцыі – пераасэнсаваць усё тое, што сёння адбываецца ў Еўропе і Свеце, і разам абмеркаваць, што могуць прапанаваць левыя партыі, каб пераадолець сённяшні крызіс.
Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск