Фестываль беларускага кіно “Бульбамуві” пачнецца 24 кастрычніка



Чацвёрты фестываль беларускага кіно “Бульбамуві” – ўжо 24-га кастрычніка. Адкрыццё пройдзе ў варшаўскім кінатэатры “Муранув”. Гэтая культурніцкая падзея кожны год прыцягвае ўвагу тысячаў людзей: беларускія фільмы не так і проста ўбачыць не толькі ў Польшчы, але і ў самой Беларусі. Стваральнік кінафестывалю – польскі рэжысёр беларускага паходжання Януш Гаўрылюк расказвае, што пабачым ў гэтым годзе:

– Сёлетні фестываль падзелены на тры секцыі. Першы дзень – гэта секцыя польска-беларуска-украінская. Раю прыйсці на фільм Сяргея Лазніцы «Майдан», які ў гэтым годзе быў паказаны ў Канах. У суботу наступная катэгорыя – беларуская кінаальтэрнатыва. Мы пакажам там першы блок конкурсных фільмаў, плюс тры фільмы беларусаў, якія самі здымаюць у Беларусі поўнаметражныя фільмы. І нядзеля – гэта апошні дзень. Будзе паказаны другі блок конкурсных фільмаў, а таксама пакажам адзін з найлепшых беларускіх фільмах – гэта стары фільм з 1966 года Валянціна Вінаградава «Усходні калідор».

Фестываль “Бульбамуві” будзе трываць тры дні. З 24 па 26 кастрычніка ў жыхароў польскай сталіцы з’явіцца магчымасць паглядзець беларускія фільмы.

2014-10-18.Zavalnia_Hauryluk_bulbamovie.navina.fota1

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя