Хутка ў Менску – Acoustic Sun Fest



„Арт-Сядзіба” аднавіла фармат летніх акустычных фестываляў. 20 ліпеня ў Менску пройдзе другі за гэтае лета Acoustic Sun Fest – міні-фестываль музыкі і паэзіі ў дворыку музея Якуба Коласа.

Кажа адзін з арганізатараў імпрэзы Алесь Снег:

– Людзі звычайна летам не ходзяць у клубы. Іх цяжка зацягнуць у нейкія памяшканні. Таму вырашылі адмыслова абраць вуліцы і зрабіць гэта акустычна, каб не перашкаджаць нікому. Тым больш, што ў нас ужо ёсць досьвед правядзення акустычных фестываляў. Гэта традыцыя і мы вырашылі яе працягваць.

На ліпеньскім фэсце можна будзе пачуць музыку гуртоў  ZnaROCK ды :B:N:, а падчас паэтычнай часткі імпрэзы выступяць Андрэй Хадановіч ды Даша Бялькевіч. Наступны акутычны фэст „Арт-Сядзіба” плануе правесці ў жніўні.

Алена Вільтоўская. Беларускае Радыё Рацыя. Менск