Ангельская мова з „Амерыканкай”



Збор сродкаў на кніжную серыю „Амерыканка” працягваецца http://ulej.by/project?id=199735 . У межах краўдфандынг-кампаніі адбудуцца бясплатныя заняткі па ангельскай мове для ўсіх ахвочых. Заняткі прыдадуцца слухачам з любым роўнем ангельскай.

На прыкладзе твораў Кена Кізі, Чака Паланюка і Маргарэт Этвуд выкладчыца Наталка Харытанюк пакажа, як можна палепшыць веданне ангельскай мовы з дапамогай паралельнага чытання арыгіналу і перакладу.

„Мы пратэстуем некалькі шпіёнскіх мнематэхнік, пагуляем у паслядоўных і сінхронных перакладчыкаў, разыграем эпізод з раману па ролях, сыдзем дадому з 21 новым ангельскім словам у сэрцы”, – заахвочвае выкладчыца.

Тры заняткі пройдуць у кнігарні „Логвінаў” (пр.Незалежнасці, 37а, ст.м. „Плошча Перамогі”). Кожны дзень будзе прысвечаны новай кнізе, але методыка застанецца тая ж самая. 

Слухачам рэкамендуецца  абраць адзін з дзён для занятку.

24 ліпеня (панядзелак). „Байцоўскі клуб”. Вучым англійскую разам з Чакам Паланюкам.

25 ліпеня (аўторак) „Пенелапіяда”. Англійская мова паводле Маргарэт Этвуд.

26 ліпеня (серада) „Палёт над гняздом зязюлі”. Кен Кізі па-ангельску і ў перакладзе.

Пачатак штодня ў 19:00. Працягласць занятку – адна гадзіна.

Пытанні пра змест і форму заняткаў можна задаць па тэлефоне: +375297980342 (Наталка)

Уваход вольны, але абавязковая рэгістрацыя. Зарэгістравацца можна тут: https://goo.gl/forms/OWSdR3Jb12PyegWL2

Колькасць месцаў абмежаваная.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ulej.by