У Бярозе дзяўчына заехала ў хлебную краму



Гучны па мерках Бярозы выпадак адбыўся 16 ліпеня 2017 года каля 18:20. Паводле папярэдняй інфармацыі, 23-гадовая мясцовая жыхарка, кіруючы аўтамабілем «Mazda», рухалася па вул. Паўночны Гарадок. У раёне дома №62 дзяўчына няправільна выбрала хуткасць руху пры заездзе на паркоўку і, не справіўшыся з кіраваннем, здзейсніла наезд на гандлёвы павільён, літаральна заехаўшы ўнутр.

Пасля таго, што здарылася, «разбуральніца» пакінула месца ДТЗ, пакінуўшы на заднім сядзенні спячага 28-гадовага пасажыра.

Каля 10:00 гадзін наступнага дня вінаватая сама з’явілася ў раённае аддзяленне ДАІ. Свае ўцёкі яна патлумачыла страхам перад адказнасцю за ўчыненае ДТЗ, бо ў лютым 2017 года яна была пазбаўленая права кіравання транспартным сродкам па ч.1 арт.18.16 (кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення). Дарэчы, і ў ДАІ дзяўчына з’явілася ў нецвярозым стане. Па выніках медыцынскага агляду, колькасць пароў алкаголю склала 0,9 праміле. Па словах кіроўцы, алкаголь яна спажыла ўжо пасля здзяйснення ДТЗ.

[Not a valid template]

На шчасце, у аварыі ніхто не пацярпеў.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Паводле gaibrest.by